![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ec/Fructidor.jpg/640px-Fructidor.jpg&w=640&q=50)
Фрукцідор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрукцідо́р (фр.: fructidor, паводле лац.: fructus — плод і грэч. δῶρον — дарунак) — 12-ы месяц (18/19 жніўня — 16/17 верасня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ec/Fructidor.jpg/640px-Fructidor.jpg)
Як і ўсе месяцы французскага рэспубліканскага календара, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчай прылады адпаведна.