Фінал Players Tour Championship 2014/2015 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фінал «Players Tour Championship 2014/2015» (таксама вядомы як «Players Championship Grand Final 2015» ці проста «Players Championship 2015») — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2014/2015, які праходзіў з 24 па 28 сакавіка 2015 года ў «Montien Riverside Hotel», у Бангкоку, Тайланд. Прызавы фонд турніру склаў £350 000, з якіх £100 000 атрымаў пераможца.
Фінал Players Tour Championship 2014/2015 | |
![]() | |
Сезон | 2014/2015 |
---|---|
Тэрміны | 24 — 28 сакавіка 2015 |
Арэна | Montien Riverside Hotel |
Горад | Бангкок |
Краіна | Тайланд |
Арганізацыя | WPBSA |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £350,000 |
Прызавыя пераможцы | £100,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 4:3 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 |
Колькасць матчаў | 31 |
Колькасць фрэймаў | 180 |
Колькасць соценных серый | 9 |
Найвышэйшая серыя | 138 (Ніл Робертсан) |
←ЕТ6 ● PTC 2014/2015 ● | |
←2014 ● Players Championship Grand Final ● 2016→ | |
Снукерны сезон 2014/2015 | |
←Сусветнае гран-пры | Адкрыты чэмпіянат Кітая→ |
Пераможцам турніру стаў Джо Пэры, які перайграў на сваім шляху да тытула Дзіна Цзюньхуэя (4:1), Энтані Мак-Гіла (4:3), Майкла Холта ў чвэрцьфінале (4:1), Сцюарта Бінэма ў паўфінальным матчы (4:1), а ў напружаным фінальным паядынку супраць Марка Уільямса саступаў з лікам 0:3, аднак здолеў выйграць чатыры партыі запар і здабыць перамогу — 4:3. Такім чынам, 40-гадовы англічанін выйграў свой чацвёрты прафесійны і першы рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама другі турнір у 2015 годзе (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Сючжоу у студзені 2015 года) і стаў самым узроставым пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва з 2012 года (калі Пітэр Эбдан перамог на адкрытым чэмпіянаце Кітая ва ўзросце 41 года). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла ўздыму Пэры ў рэйтынгу з трынаццатай пазіцыі на дзявятую, якая стала найвышэйшым месцам у кар’еры гульца.