![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/Hockey_puck_2.jpg/640px-Hockey_puck_2.jpg&w=640&q=50)
Хакейная шайба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хакейная шайба — спартыўны снарад для гульні ў хакей з шайбай. Хакейная шайба вырабляецца з пластыка або вулканізаванай гумы. Колер гульнявой шайбы - чорны, трэніровачнай (цяжкой) - аранжавы, трэніровачнай (лёгкай) - сіні, для трэніровак брамнікаў - белы. Памеры шайбы: таўшчыня 2,54 см, дыяметр 7,62 см, вага 105-185 грам. Шайба замарожваецца некалькі гадзін перад гульнёй для таго, каб прадухіліць падскокванні.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/Hockey_puck_2.jpg/320px-Hockey_puck_2.jpg)