Хумбан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хумбан (эламск. 𒀭𒃲𒈨𒌍) — бог неба у старажытным Іране. З’яўляўся заступнікам валадарскіх дынастый у Эламе і імперыі Ахеменідаў.
Хумбан | |
---|---|
| |
бог неба | |
Міфалогія | Эламская, старажытнаперсідская |
Пол | мужчынскі пол |
Жонка | магчыма Пінікір або Кірырыша |
Імя Хумбана ўпершыню сустракаецца ў дагаворы паміж эламітамі і акадскім валадаром Нарам-Суэнам разам з імем Пінікір (XXII ст. да н. э.). У 2 тысячагоддзі да н. э. яно ўзгадвалася рэдка — некалькі разоў як частка імён людзей, таксама існуюць запісы пра аднаўленне храма Хумбана ў Сузах. Меркавана, адзін з храмаў у Чога-Занбіль быў прысвечаны Хумбану. У 1 тысячагоддзі да н. э. Хумбан ужо меў афіцыйны культ пры валадарскім двары, узвялічваўся да статуса найвышэйшага бога.
Пасля заняпаду Эламскай дзяржавы быў запазычаны Ахеменідамі. Магчыма, прыйшоў да іх з Аншана, усходняй часткі Элама, дзе пачала кіраваць гэта персідская дынастыя. Надпісы з яго імем знаходзяць на ўмацаваннях у Персепалісе.
Хумбан сімвалізаваў сабою неба, а таксама закон і парадак. Жыхары Месапатаміі атаяснялі яго з Энлілем.