From Wikipedia, the free encyclopedia
Шарль-Сімон Фавар (фр.: Charles-Simon Favart; 13 лістапада 1710, Парыж — 12 мая 1792, там жа) — аўтар лібрэта камічных опер і тэатральных п’ес.
Шарль-Сімон Фавар | |
---|---|
фр.: Charles-Simon Favart | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 лістапада 1710[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 мая 1792[1][4][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Жусцін Фавар[d] |
Дзеці | Шарль Нікаля Фавар[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, лібрэтыст, пісьменнік, тэатральны акцёр |
Мова твораў | французская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1732 года ствараў п’есы для парыжскіх кірмашовых тэатраў, а з 1743 па 1745 гады быў рэжысёрам тэатра «Апера-Камік». У 1745—1750 гадах жыў і працаваў у Бруселі. У 1751 годзе вярнуўся ў Парыж. Яго жонка, спявачка і актрыса Мары Жусцін дзю Рансерэ (du Ronceray, 1727—1772), дэбютавала ў Парыжы ў 1744 годзе. Найлепшымі яе ролямі лічыліся ролі сялянак у «Анэт і Любін» (Annette et Lubin) Блеза і «Басцьенэ і Басцьене» Моцарта. Разам з мужам напісала каля 90 п’ес для тэатра.
Творы Фавара былі выдадзены ў Парыжы ў 1850 годзе пад назвай «Сачыненні спадара і спадарыні Фавар» (Oeuvres de M. et M-me Favart). Муж і жонка Фавар фігуруюць у камічнай оперы Жака Афенбаха «Мадам Фавар» (1878).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.