Эканоміка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эканоміка (грэч. eikos — дом, гаспадарка і nomos — правіла, закон; у сукупнасці — правілы вядзенні гаспадаркі) — 1) гаспадарка, сукупнасць сродкаў, аб’ектаў, працэсаў, выкарыстоўваных людзьмі для забеспячэння жыцця, задавальнення запатрабаванняў шляхам стварэння неабходных чалавеку выгод, умоў і сродкаў існавання з ужываннем працы; 2) навука аб гаспадарцы, спосабах яе вядзення людзьмі, адносінах паміж людзьмі падчас вытворчасці і абмену таварамі, заканамернасцях праходжання гаспадарчых працэсаў.
Эканоміка | |
---|---|
Звязаная асоба | Адам Сміт, Давід Рыкарда, Карл Маркс, Джон Мейнард Кейнс, Пол Энтані Самуэльсан, Кенет Джозеф Эроў, Альфрэд Маршал, Arthur Cecil Pigou[d], Мілтан Фрыдман, Léon Walras[d], Іозеф Шумпетэр, Вільфрэда Парэта і Карл Менгер |
Мастацкі кірунак | classical economics[d], Аўстрыйская школа, меркантылізм, марксізм, Q3578707? і New Keynesian economics[d] |
Прадмет вывучэння | эканоміка[d], эканамічныя каштоўнасці[d] і паслуга |
Stack Exchange site URL | economics.stackexchange.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У сярэдзіне 1980-х як дапаможная дысцыпліна ўзнікла эканамічная інфарматыка. Для эмпірычнай праверкі эканамічных мадэляў і колькаснай ацэнкі эканамічных феноменаў прымяняюцца эканаметрычныя метады. Акрамя таго, у рамках эканамічнай тэорыі разглядаюцца эканамічная педагогіка, інжынерыя ў эканоміцы, а таксама гісторыя эканомікі і іншыя дапаможныя дысцыпліны.
Да эканамічных праблемаў можна аднесці беднасць, інфляцыю, беспрацоўе. Эканамічная праблема ў самым агульным сэнсе абазначае нястачу рэсурсаў. Усе эканамічныя грамадствы займаюцца вырашэннем трох галоўных праблемаў: што вырабляць, як гэта рабіць і для каго. Эканамічныя праблемы найчасцей маюць сувязь з палітычнымі, сацыялагічнымі і іншымі фактарамі. Адпаведна шукаюць і вырашэнне эканамічных праблемаў — разам са звязанымі фактарамі.
Багаццем завецца сукупнасць рэальных актываў, а дабрабытам — агульны стан узроўню жыцця. Істотным кампанентам сучаснай эканомікі з’яўляюцца грошы, але гэта не адзіны прадмет, які ўваходзіць у поле ўвагі эканамічнай навукі.