Электраадмоўнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Электраадмоўнасць – мера здольнасці атама, звязанага хімічнай сувяззю з іншым атамам, прыцягваць да сябе валентныя электроны. Э. літыю бяруць за 1 і параўноўваюць з ёю Э. іншых элементаў, атрымліваючы велічыні адноснай Э.
Неметалы характарызуюцца высокімі значэннямі Э., металы – нізкімі. Найбольшая Э. – у фтора (4,1) і кісларода (3,5), найменшая – у францыю (0,81) і цэзію 0,86). Чым больш адрозніваецца між сабою Э. двух злучаных атамаў, тым большая палярнасць хімічнай сувязі паміж імі. У перыядзе Э. узрастае з павелічэннем нумара элемента, у падгрупе – змяншаецца.