![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/65/Elba_Westk%25C3%25BCste.jpg/640px-Elba_Westk%25C3%25BCste.jpg&w=640&q=50)
Эльба (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Эльба (значэнні).
Э́льба (італ.: Elba, лац.: Ilva) — востраў Тырэнскім моры, у італьянскім рэгіёне Таскана за 20 км ад прыбярэжнага горада Грасета.
Хуткія факты Эльба, Характарыстыкі ...
Эльба | |
---|---|
італ.: Elba | |
![]() Заходні бераг | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 223 км² |
Насельніцтва | 31 059 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 139,28 чал./км² |
Размяшчэнне | |
42°46′30″ пн. ш. 10°16′47″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Тырэнскае мора |
Краіна | |
![]() |
Закрыць
Эльба з'яўляецца найбольшым востравам Тасканскага архіпелага і трэцім па плошчы востравам у Італіі пасля Сіцыліі і Сардзініі. Плошча вострава 223 км². Складзены пераважна з граніту. Берагавая лінія ўтварае шматлікія бухты. Паверхня вострава гарыстая. Галоўны порт — Партаферайо.
На тэрыторыі Эльбы і іншых астравоў Тасканскага архіпелага — (Гаргоны, Капрайі, Піянозы, Мантэкрыста, Джыліа і Джыянутры) знаходзіцца Нацыянальны парк тасканскага архіпелага. Французскі востраў Корсіка знаходзіцца ў 35 км на захад.
У 1814—1815 гг. на востраве Эльба знаходзіўся з ссылцы Напалеон I.