![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Lower_Antelope_Canyon_478.jpg/640px-Lower_Antelope_Canyon_478.jpg&w=640&q=50)
Эрозія (геалогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрозія (ад лац.: erosio — раз’яданне) — разбурэнне горных парод і глеб павярхоўнымі воднымі струменямі і ветрам, якое ўключае ў сябе адрыў і вынас абломкаў матэрыялу і суправаджаецца іх адкладаннем.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Lower_Antelope_Canyon_478.jpg/640px-Lower_Antelope_Canyon_478.jpg)
Эрозія глебы[1] — разбурэнне і знос верхніх найбольш урадлівых гарызонтаў глебы.
Часта, асабліва ў замежнай літаратуры, пад эрозіяй разумеюць любую разбуральную дзейнасць геалагічных сіл, такіх, як марскі прыбой, ледавікі, гравітацыя; ў такім выпадку эрозія выступае сінонімам дэнудацыі. Для іх, аднак, існуюць і спецыяльныя тэрміны: абразія (хвалевая эрозія), экзарацыя (ледавіковая эрозія), гравітацыйныя працэсы, саліфлюкцыя і г. д. Такі ж тэрмін (дэфляцыя) выкарыстоўваецца паралельна з паняццем ветравая эрозія, але апошняе значна больш распаўсюджана.
Па хуткасці развіцця эрозію дзеляць на нармальную і паскораную. Нармальная мае месца заўсёды пры наяўнасці якога-небудзь выяўленага сцёку, працякае павольней глебаўтварэння і не прыводзіць да прыкметных змяненняў ўзроўня і формы зямной паверхні. Паскораная ідзе хутчэй глебаўтварэння, прыводзіць да дэградацыі глеб і суправаджаецца прыкметным змяненнем рэльефу.
Па прычынах вылучаюць натуральную і антрапагенную эрозію. Варта адзначыць, што антрапагенная эрозія не заўсёды з’яўляецца паскоранай, і наадварот.