Ядзерная зброя
від зброі масавага знішчэння / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ядзерная зброя, або атамная зброя — від зброі масавага знішчэння, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні энергіі радыеактыўнага распаду. Упершыню ўжыта ў якасці зброі ў 1945 годзе ЗША супраць Японіі.
Асноўныя паражальныя фактары ядзернай зброі: ударная хваля, пранікальная радыяцыя, электрамагнітны імпульс, светлавое выпрамяненне. Выкарыстанне ядзернай зброі выклікае моцнае радыеактыўнае забруджанне мясцовасці.
Магутнасць ядзернай зброі вымяраецца тратылавым эквівалентам — колькасцю трынітраталуолу, якая забяспечвае выбух з такой жа энергіяй.
Сродкам дастаўкі ядзернай зброі могуць служыць артылерыйскія снарады, авіяцыйныя бомбы, ракеты.