Імперыя Цын
гістарычная кітайская дзяржава (1636—1912) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дынастыя Цын ці Імперыя Цын (па-маньчжурску: , кіт.: 清朝) — шматнацыянальная імперыя, якая была створана маньчжурамі і імі кіравалася. Згодна з традыцыйнай кітайскай гістарыяграфіяй — апошняя дынастыя манархічнага Кітая. Была заснавана ў 1616 годзе маньчжурскім кланам Айсінь Гёро на тэрыторыі Маньчжурыі, сёння яна называецца паўночна-ўсходнім Кітаем. Менш чым праз 30 гадоў пад яе ўладаю аказаўся ўвесь Кітай і частка Сярэдняй Азіі.
Імперыя | |||||
Дзяржава Вялікая Цын | |||||
---|---|---|---|---|---|
кіт. трад. 大清國 | |||||
|
|||||
Гімн:
«Залаты кубак» |
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца |
Мукдэн (1636 — 1644) Пекін (1644 — 1912) |
||||
Мова(ы) | маньчжурская, мангольская, кітайская, тыбецкая | ||||
Афіцыйная мова | Маньчжурская мова, мангольская мова, кітайская мова і Тыбецкая мова | ||||
Рэлігія | Канфуцыянства, Даасізм, Будызм | ||||
Грашовая адзінка |
Сярэбраны лян (1636 — 1835) Кітайскі юань (1835 — 1912) |
||||
Плошча | 14,7 млн. км² (1790 год) | ||||
Насельніцтва | 383 100 000 | ||||
Форма кіравання | абсалютная манархія | ||||
Дынастыя | Айсін Гёро | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першапачаткова дынастыя называлася «Цзінь» (金 — золата), але пазней у 1636 годзе назва была зменена на «Цын» (清 — «чысты»). У першай палавіне XVIII стагоддзя цынскаму ўраду ўдалося наладзіць дастаткова эфектыўнае кіраванне краінай, адным з вынікаў гэтага было тое, што Кітай быў краінай з найвышэйшым паказчыкам павелічэння колькасці насельніцтва. Цынскі двор праводзіў палітыку самаізаляцыі, што, нарэшце, прывяло да таго, што ў XIX стагоддзі Кітай, які ўваходзіў у склад імперыі, быў сілаю адкрыты заходнім дзяржавам і ператварыўся ў паўкаланіяльную краіну.
Пазней супрацоўніцтва з заходнімі дзяржавамі дапамагло дынастыі пазбегнуць паражэння ў часы паўстання тайпінаў, праводзіць адносна паспяховую мадэрнізацыю краіны і такім чынам праіснаваць да пачатку XX стагоддзя, аднак і стала чыннікам росту нацыяналістычных (антыманчжурскіх) настрояў.
У выніку Сіньхайскай рэвалюцыі, якая пачалася ў 1911 годзе, імператрыца Цысі 12 лютага 1912 года адмовілася ад стальца ад імя свайго малалетняга сына Пу І, імперыя Цын была ліквідавана. Кітай стаў рэспублікай, а краіны, якія ўваходзілі ў былую імперыю, атрымалі права на самавызначэнне.