Бурдж-Халіфа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дубайская вежа (араб. برج دبي — Бурдж Дубай; афіцыйная назва пасля адкрыцця — Бурдж-Халіфа) — хмарачос, які па форме нагадвае сталагміт, адкрыты 4 студзеня 2010 у самым буйным горадзе Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў — Дубаі. З 21 ліпеня 2007 — самы высокі будынак у свеце. З 19 мая 2008 — самая высокая за ўсе часы існавання чалавецтва пабудова ў свеце (да гэтага рэкорд належаў Варшаўскай радыёмачце, якая ўпала ў 1991). Ацэначная вышыня - 828 м (пры колькасці паверхаў — больш за 160).
Хуткія факты Бурдж-Халіфа, Краіна ...
Бурдж-Халіфа | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Дубай |
Будаўніцтва | 21 верасня 2004 — 4 студзеня 2010 |
Прызначэнне | офісны будынак[d] і гасцініца |
Адкрыццё | 4 студзеня 2010 |
Архітэктурны стыль | хай-тэк[d] і неафутурызм[d] |
Матэрыялы | жалезабетон, сталь, алюміній і шкло |
Вышыня | 828 м[2][3] |
Вышыня па шпілі | 828 м |
Вышыня па даху | ~643,3 м |
Вышыня па верхнім паверсе | ~624 м |
Колькасць паверхаў | 163 |
Колькасць падземных паверхаў | 1[3] |
Колькасць ліфтаў | 58[3] |
Плошча | 344 000 м² |
Уласнік | Emaar Properties[d][4] |
Архітэктар | Skidmore, Owings and Merrill |
Інжынер-будаўнік | William F. Baker[d] |
Забудоўшчык | Samsung C&T Corporation[d][4], Arabtec[d][4] і Besix[d][4] |
Emporis | burjdubai-dubai-unitedarabemirates |
SkyscraperPage | 7787 |
Сайт | burjkhalifa.ae (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць