Маньчжурская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маньчжу́рская мова (саманазва: ᠮᠠᠨᠵᡠ ᡤᡳᠰᡠᠨ, трансл. manǯu gisun) — мова тунгуса-маньчжурскай галіны алтайскае моўнай сям’і, на якой размаўляюць у паўночна-ўсходнім Кітаі (правінцыя Хэйлунцзян). Першапачаткова — мова тунгуса-маньчжурскага народа маньчжураў, які дысперсна жыве на паўночным усходзе Кітая. На цяперашні момант колькасць маньчжураў складае прыкладна 10 млн чал., аднак на маньчжурскай мове размаўляе менш за 70 чалавек (без уліку носьбітаў сібінскай мовы, якая можа лічыцца дыялектам маньчжурскай мовы), што звязана з гістарычна працяглай і трывалай кітаізацыяй маньчжураў, пры якой яны захавалі нацыянальную ідэнтычнасць, але страцілі мову. Дыялектам маньчжурскай мовы можа лічыцца сібінская мова, на якой размаўляе прыкладна 40 тыс. чал., аднак яе носьбіты жывуць у іншай частцы Кітая (заходняя частка СУАР) і маюць этнічныя адрозненні ад маньчжураў[2].
Маньчжурская мова | |
---|---|
Саманазва |
ᠮᠠᠨᠵᡠ ᡤᡳᠰᡠᠨ manǯu gisun |
Краіны | Кітай |
Афіцыйны статус | Вялікая Цынская імперыя |
Агульная колькасць носьбітаў | 60 (1999)[1] |
Статус | выміраючы |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | маньчжурскі алфавіт |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | mnc |
ISO 639-3 | mnc |
WALS | mnc |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 453 і 454 |
Ethnologue | mnc |
LINGUIST List | mnc |
ELCat | 1205 |
IETF | mnc |
Glottolog | manc1252 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
У марфалагічным дачыненні адносіцца да аглюцінатыўных моў, у фанетыцы праяўляе абмежаваную гармонію галосных.
Паходзіць ад чжурчжэньскай мовы, якая фактычна з’яўляецца храналагічным этапам развіцця маньчжурскай мовы (змена назвы звязаная з успрыняццем сярэдневяковымі чжурчжэнямі этноніма маньчжуры). Мае запазычанні мангольскага і кітайскага паходжання. Пісьменнасць мовы запазычана ад старамангольскай і запісваецца зверху ўніз з размяшчэннем вертыкальных радкоў злева направа.
Маньчжурская мова не май катэгорыі роду ў адрозненне ад індаеўрапейскіх моў (напрыклад, беларускай), аднак некаторыя словы з палавымі паказчыкамі адрозніваюцца паводле адпаведнасці галоснага a аднаго слова галоснаму e ў іншых словах: напрыклад, ama («бацька») — eme («маці»).