Сцяг Бельгіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны (грамадзянскі) сцяг Бельгіі ўяўляе сабой прастакутнае палатно з суадносінамі бакоў 13:15, якое складаецца з трох роўнавялікіх вертыкальных палос — чорнай, жоўтай і чырвонай. Гэтыя колеры традыцыйна былі колерамі Брабанцкага Герцагства. Форма заснавана на форме сцяга Францыі, хоць паходжанне прапорцый невядома.
Сцяг Каралеўства Бельгія | |
---|---|
|
|
Зацверджаны | 23 студзеня 1831 |
Прапорцыя | 15:13[d] |
Ваенна-марскі сцяг Заснаваны: 23 лютага 1950 |
|
Прапорцыя | 2:3 |
Дата прыняцця — 23 студзеня 1831 года. Выгляд сцяга зацверджаны артыкулам № 193 бельгійскай канстытуцыі, аднак там прыведзены адваротны прынятаму цяпер парадак колераў (гэта значыць чырвоны, жоўты, чорны).
Хоць афіцыйна суадносіны бакоў сцяга складаюць 13:15, на практыцы выкарыстоўваюцца больш выцягнутыя сцягі (часцей за ўсё — з суадносінамі 2:3). Большасць бельгійцаў былі б вельмі здзіўлены, калі б пазналі, што ў адпаведнасці з законам іх сцяг павінен быць амаль квадратным.
Грамадзянскі сцяг таксама выкарыстоўваецца ўзброенымі сіламі Бельгіі (акрамя флота, гл. ніжэй)
Бельгійскі сцяг быў важным знакам падчас бельгійскай рэвалюцыі і вайны за незалежнасць 1830 года, аднак выглядаў ён трохі інакш, чым зацверджаны пазней варыянт: сцяг меў тры гарызантальна размешчаныя палосы (зверху ўніз — чырвоны, чорны, жоўты) і быў больш выцягнутым па форме. Падобны сцяг, таксама гарызантальны, чырвона-жоўта-чорны (зверху ўніз) быў знакам няўдалага паўстання супраць аўстрыйскага валадарства ў 1789 годзе.