Хімія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хі́мія (араб. كيمياء) — адна з найважнейшых галін прыродазнаўства, навука пра рэчывы, іх уласцівасці, састаў і структуру, а таксама іх пераўтварэнні ў выніку хімічных рэакцый[1]. Паколькі ўсе рэчывы складаюцца з атамаў, якія дзякуючы хімічным сувязям здольныя фарміраваць малекулы, то хімія займаецца ў асноўным вывучэннем узаемадзеянняў паміж атамамі і малекуламі, атрыманымі ў выніку такіх узаемадзеянняў. Прадметам хіміі з’яўляецца хімічныя элементы і іх злучэнні, а таксама заканамернасці, якім падпарадкоўваюцца розныя хімічныя рэакцыі. Хімія мае шмат агульнага з фізікай і біялогіяй, па сутнасці мяжа паміж імі ўмоўная. Хімію часам называюць «цэнтральнай навукай», таму што яна злучае фізіку з іншымі натуральнымі навукамі, як то геалогія і біялогія[2][3].
Усе рэчывы падзяляюцца на неарганічныя і арганічныя, і вывучаюцца, адпаведна, неарганічнай і арганічнай хіміяй.
Сучасная хімія з’яўляецца адной з самых шырокіх дысцыплін сярод усіх натуральных навук.