Неарганічная хімія
раздзел хіміі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Неарганічная хімія — раздзел хіміі, які вывучае хімічныя элементы і ўтвораныя імі простыя і складаныя рэчывы, акрамя арганічных злучэнняў.
Неарганічная хімія займаецца вырашэннем наступных задач:
- даследаванне будовы, саставу і ўласцівасцей простых рэчываў і хімічных злучэнняў
- распрацоўка і навуковае абгрунтаванне спосабаў стварэння новых матэрыялаў з патрэбнымі для сучаснай тэхнікі ўласцівасцямі.[1]
Тэарэтычнай асновай неарганічнай хіміі з’яўляецца перыядычны закон і заснаваная на ім перыядычная сістэма Д. І. Мендзялеева.
Неарганічная хімія з’яўляецца навуковай базай хімічнай вытворчасці неарганічных рэчываў (солей, кіслот, шчолачаў і інш.), неабходных для развіцця цяжкай індустрыі і сельскай гаспадаркі.[2]