Федэрацыя анархістаў Іберыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Федэрацыя анархістаў Іберыі (FAI, ісп.: Federación Anarquista Ibérica) — іспанская анархісцкая арганізацыя, баявое крыло анарха-сіндыкалістаў з НКП (CNT). Назва часта пішацца як CNT—FAI з-за блізкіх адносін паміж гэтымі двума арганізацыямі. Друкаваны орган — газета «Зямля і свабода» («Tierra y Libertad»).
Хуткія факты Федэрацыя анархістаў Іберыі, Дата заснавання ...
Федэрацыя анархістаў Іберыі | |
---|---|
Дата заснавання | 1927 |
Краіна | |
Ідэалогія | анархізм |
Сайт | federacionanarquistaiberica.wordpress.com (ісп.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
«Іберыйская» частка назвы звязана з ідэяй аб’яднання іспанскіх і партугальскіх анархістаў у пан-іберыйскую арганізацыю. З’яўляецца секцыяй Інтэрнацыяналу федэрацый анархістаў (ІФА).