Амар аль-Башыр
суданскі палітык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ама́р Хаса́н Ахма́д аль-Башы́р (па-арабску: عمر حسن أحمد البشير; нар. 1 студзеня 1944, Хош Банага, Ангельска-эгіпецкі Судан) — суданскі палітык, 7-ы прэзыдэнт Судану (1989—2019), старшыня партыі Нацыянальны кангрэс. Прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту, скінуўшы дэмакратычна абраны ўрад прэм’ер-міністра Садыка аль-Махдзі[1]. З таго часу тройчы быў пераабраны на пасаду прэзыдэнта.
Амар аль-Башыр | |
و يعرف بي بيشة)عمر البشير | |
7-ы прэзыдэнт Судану | |
---|---|
30 чэрвеня 1989 — 11 красавіка 2019 | |
Прэм’ер-міністар: |
|
Папярэднік: | Ахмэд аль-Міргані |
Старшыня Рэвалюцыйнай каманднай рады нацыянальнага ўратаваньня | |
30 чэрвеня 1989 — 16 кастрычніка 1993 | |
Міністар абароны Судану | |
30 чэрвеня 1989 — 16 кастрычніка 1993 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 студзеня 1944 (80 гадоў) Хош Банага, Ангельска-эгіпецкі Судан |
Партыя: | Нацыянальны кангрэс |
Сужэнец: |
Фатыма Халід Відад Бабікэр Амэр |
Адукацыя: | Эгіпецкая вайсковая акадэмія |
Узнагароды: | |
За ягоным кіраваньнем скончылася грамадзянская вайна ў Судане, у выніку якое адбылося аддзяленьне ў самастойную дзяржаву Паўднёвага Судану (2005); у вайне ў Дарфуры загінулі паводле розных ацэнак ад 200[1] да 400 тысячаў чалавек[2][3].
У сакавіку 2009 стаў першым дзейным прэзыдэнтам дзяржавы, абвешчаным у вышук Міжнародным крымінальным судом за арганізацыю масавых забойстваў, згвалтаваньняў і рабаўніцтва цывільнага насельніцтва Дарфуру[3][4]. Рашэньне суду не прызнанае Афрыканскім зьвязам, Лігай арабскіх дзяржаваў, Рухам недалучэньня, урадамі Расеі й Кітаю.
11 красавіка 2019 году адхілены ад улады і ўзяты вайскоўцамі пад варту, а ў краіне пачаліся кансультацыі наконт стварэньня «пераходнай рады»[5].