Арабская ліга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ара́бская лі́га (па-арабску. جامعة الدول العربية Dżamea Al-Dul Al-Arabija; па-ангельску. League of Arab States, Arab League) — рэгіянальная міжнародная арганізацыя, утвораная 22 сакавіка 1945 году ў Каіры краінамі, зьвязанымі арабскай мовай, агульнай гісторыяй, культурай і рэлігіяй. Фактычна яна яднае шэраг краінаў Афрыцы і Заходняе Азіі. Утварэньне лігі было зацьверджана падпісаньнем шасьцю краінамі Александрыйскага пратаколу, як то Эгіпет, Ірак, Трансярданія (пазьней перайменаваная ў Ярданію), Лібан, Саудаўская Арабія і Сырыя[1]. Празь некалькі месяцаў да ліку ўдзельнікаў далучыўся Емэн. У наш час у гэту арганізацыю ўваходзяць 22 краіны, варта зазсначыць што ўдзел Сырыі быў прыпынены з 2011 году[2]. Штаб-кватэра Арабскай лігі месьціцца ў Каіру, аднак з 1979 па 1990 год месцам штаб-кватэры быў горад Туніс).
Ліга арабскіх краін | |
الجامعة العربية | |
Сьцяг Арабскае лігі | |
Дата ўтварэньня | 22 сакавіка 1946 |
---|---|
Тып | рэгіянальная арганізацыя |
Юрыдычны статус | міжурадавая арганізацыя |
Штаб-кватэра | Damaszek |
Афіцыйныя мовы | арабская |
Генэральны сакратар | Абу аль-Ггэйт |
Сьпікер парлямэнту | Алі аль-Дакбаашы |
Кіроўны орган | Арабскі парлямэнт |
Сайт | lasportal.org |
Асноўнай мэтай лігі ёсьць збліжэньне адносінаў і стасункаў паміж дзяржавамі-чальцамі і каардынаваньне супрацоўніцтва паміж імі, што мае забясьпечыць іхную незалежнасьць і сувэрэнітэт, а таксама агульна разгледаць справы і інтарэсы арабскіх краінаў[3].
Дзякуючы такім установам, як то Арганізацыя Арабскай лігі па пытаньнях адукацыі, культуры і навукі, а таксама Рада арабскага эканамічнага адзінства, Арабская ліга спрыяе палітычным, эканамічным, культурным, навуковым і сацыяльным праграмам, накіраваныя на прасоўваньне інтарэсаў арабскага сьвету[4]. Гэта паслужыла стварэньню пляцоўкі для дзяржаваў-чальцоў дзеля каардынацыі сваіх палітычных пазыцыяў, для абмеркаваньня пытаньняў, якія выклікаюць агульны клопат, урэгуляваньня некаторых арабскіх спрэчак і абмежаваньня канфліктаў, як то лібанскі крызіс 1958 году. Ліга таксама спрыяе складаньню і заключэньню шматлікіх знакавых дакумэнтаў, якія садзейнічаюць эканамічнай інтэграцыі. Адным з прыкладаў зьяўляецца Статут сумесных арабскіх эканамічных дзеяньняў, у якім выкладзены прынцыпы эканамічнай дзейнасьці ў рэгіёне.
Кожная дзяржава-чалец мае адзіны голас у Радзе лігі, і рашэньні зьяўляюцца абавязковымі толькі для тых дзяржаваў, якія прагаласавалі за іх. Мэтамі лігі ў 1945 годзе былі ўмацаваньне і каардынацыя палітычных, культурных, эканамічных і сацыяльных праграмаў ейных чальцоў і пасрэдніцтва ў спрэчках паміж імі альбо паміж імі і трэцімі краінамі. Акрамя таго, падпісаньне пагадненьня аб сумесным абаронным і эканамічным супрацоўніцтве 13 красавіка 1950 году прывяло да каардынацыі мераў ваеннай абароны краўнаў зьвязу. У сакавіку 2015 году Генэральны сакратар Арабскае лігі аб’явіў аб стварэньні сумесных арабскіх узброеных сілаў з мэтай процідзеяньня экстрэмізму і іншым пагрозам для арабскіх дзяржаваў. Такое рашэнне было прынята падчас актывізацыі апэрацыі «Шторм» у Емэне. Удзел у праекце зьяўляецца добраахвотным, і войскі краінаў-чальцоў могуць умешваецца ў канфлікт толькі паводле просьбы адной зь дзяржаваў-чальцоў хаўрусу. Рост мілітарызацыі рэгіёну і павелічэньне жорсткіх грамадзянскіх войнаў, а таксама тэрарыстычных рухаў зьяўляюцца прычынай стварэння агульных арабскіх узброеных сілаў, якія фінансуюцца заможнымі краінамі Пэрсыдзкага заліву[5].
У пачатку 1970-х гадох Эканамічная рада Лігі арабскіх дзяржаваў выступіла з прапановай стварыць сумесную гандлёвую палату Арабскіх дзяржаваў з мэтаў сумеснага гандлю з эўрапейскімі дзяржавамі. Гэта прывяло да стварэньня арабска-брытанскай гандлёва-прамысловай палаты, якая атрымала мандат на садзейнічаньне, заахвочваньне і палягчэньне двухбаковага гандлю паміж арабскім сьветам і ягоным асноўным гандлёвым партнэрам, Вялікабрытаніяй.