Васіль Кандзінскі
расейскі маляр, графік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Васільевіч Кандзінскі (16 сьнежня 1866, Масква — 13 сьнежня 1944, Нёі-сюр-Сэн, Францыя) — расейскі мастак, графік і тэарэтык выяўленчага мастацтва, адзін з заснавальнікаў абстракцыянізму. Кандзінскі пайшоў зь сям’і нерчанскіх купцоў, нашчадкаў катаржнікаў. Яго бабуля была тунгускай князёўнай Ганцімуравай, а бацька быў прадстаўніком старажытнага забайкальскага (Кяхта) роду Кандзінскіх, якія паходзілі ад прозьвішча князёў мансійскага Кандзінскага княства.
Васіль Кандзінскі | |
В.В. Кандзінскі | |
Імя пры нараджэньні | Васіль Васільевіч Кандзінскі |
---|---|
Дата нараджэньня | 4 (16) сьнежня 1866[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | Масква(Расейская імпэрыя) |
Дата сьмерці | 13 сьнежня 1944(1944-12-13)[4][2][5][…] (77 гадоў) |
Месца сьмерці | Нёі-сюр-Сэн (Францыя, каля Парыжу) |
Прычына сьмерці | інсульт |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | прыватная студыя Антона Ашбэ (Мюнхэн), Акадэмія Вытанчаных Мастацтваў (Мюнхэн) |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак, графік і тэарэтык выяўленчага мастацтва |
Навуковая сфэра | малярства |
Месца працы | |
Жанры | малярства, графіка[d], тэорыя і абстракцыянізм[7][8] |
Плынь | абстракцыянізм |
Пад уплывам | Стагі сена[d], Лёэнгрын[d], Гелена Блавацкая[d], пуантылізм, фавізм[d], Блакітная ружа[d], музыка, Рыхард Вагнэр, Клёд Манэ, Эдвард Мунк, Вінцэнт ван Гог, Анры Матыс, Паблё Пікаса, Вальтэр Гропіюс і Рудольф Штайнэр[d] |
Сайт | wassilykandinsky.net (анг.) |
Подпіс | |
Творчасьць Васіля Васільевіча Кандзінскага — унікальная зьява расейскага й эўрапейскага мастацтва. Менавіта гэтаму мастаку, нададзенаму магутнай здольнасьцю, бліскучым інтэлектам і тонкай духоўнай інтуіцыяй, наканавана было зьдзейсьніць сапраўдны пераварот у жывапісе й стварыць першыя абстрактныя кампазыцыі.