Інсульт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інсульт — гострае парушэньне мазгавога кровазвароту, якое характарызуецца раптоўным (напрацягу некалькіх хвілінаў ці гадзінаў) зьяўленьнем асяродкавай ці агульнамазгавой нэўралягічнай сымптаматыкі, якая захоўваецца больш за 24 гадзіны й прыводзіць да сьмерці хворага ў больш кароткі працяг часу з прычыны цэрэбральнаваскулярнай паталёгіі. Узьнікае раптоўна ў выніку цяжкага ўскладненьня атэрасклерозу, гіпэртаніі, хваробаў сэрца, артэрыяў і крыві.
З улікам часу рэгрэсіі нэўралягічнага дэфіцыту, асабліва вылучаюць часовыя парушэньні мазгавога кровазвароту (нэўралягічны дэфіцыт рэгрэсуе напрацягу 24 гадзінаў, у адрозьненьне ад самаго інсульта) і малы інсульт (нэўралягічны дэфіцыт рэгрэсуе напрацягу трох тыдняў пасьля пачатку хваробы). Судзінныя захворваньні мозга займаюць другое месца ў структуры сьмяротнасьці ад захворваньняў сыстэмы кровазварота пасьля ішэмічнай хваробы сэрца.[1][2]
2/3 інсультаў здараюцца ва ўзросьце пасьля 60 гадоў. Амаль палова хворых памірае ў першы год пасьля захворваньня. Толькі кожны пяты сярод выжыўшых захоўвае працаздольнасьць[3].