Дзераўная (Дарагічынскі раён)
вёска ў Драгічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзераўна́я[1] — вёска ў Дарагічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Імянінскага сельсавету. Дзераўная ляжыць на адлегласьці 18 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Антопалю, 25 км на паўночны захад ад Дарагічыну, 30 км на поўдзень ад Бярозы і 7 км на поўнач ад Імяніну.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дзераўная (неадназначнасьць).
Дзераўная лац. Dzieraŭnaja | |
Плян вёскі | |
Першыя згадкі: | XVII стагодзьдзе |
Мясцовая назва: | Дырывная |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Дарагічынскі |
Сельсавет: | Імянінскі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 296 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1644 |
Паштовы індэкс: | 225852 |
СААТА: | 1220839016 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°18′0″ пн. ш. 24°54′0″ у. д. |
± Дзераўная Дзераўная | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
У вёсцы працуе васьмігадовая школа, дзейнічае сельскі дом культуры з кіназаляй і сельскай бібліятэкай, ёсьць свая крама, пошта ды лазьня, са школай суседнічае мэдычны пункт — Дзераўнянскі ФАП. За школай раскінуўся вясковы парк, абсаджаны ўжо шматгадовымі таполевымі дрэвамі па яго ўскрайку ды маладымі рабінамі з дубам уздоўж акраю. У цэнтры парку разьмешчанае футбольнае поле ды валейбольная пляцоўка. Таксама на тэрыторыі парку ляжыць кацельня, якая топіць школу ды сельскі клюб у халодны пэрыяд году.
Раней Дзераўная мела сваю царкву, якая стаяла на невялікім узгорку ў колішнім цэнтры вёскі, які звалі і яшчэ сёньня завуць Цвынтаром. Але з прыходам савецкай улады яе расьцягнулі бульдозерамі і спалілі. Пасьля гэтага царкву ніхто не аднаўляў, а вяскоўцы едуць у суседнія вёскі Дзеткавічы, Зёлава, Субаты на вялікія царкоўныя сьвяты.
Зь в. Дзераўная Дарагічынскага раёну паходзіць івацэвіцкі паэт Віктар Радынь (сапраўднае імя — Краўчук Віталь Сямёнавіч), які піша вершы на расейскай і беларускай мовах.