Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі — гэта падзел тэрыторыі Рэспубілікі Беларусь на пэўныя часткі ў мэтах эфэктыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіраваньня і мясцовага самакіраваньня.
Цяперашні адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі фактычна застаўся з часоў Беларускай ССР. Адміністрацыйна-тэрытарыльныя адзінкі маюць савецкія небеларускія афіцыйныя назвы, з гэтай прычыны прапануецца вярнуць традыцыйныя ад часоў Вялікага Княства Літоўскага назвы — ваяводзтвы (замест вобласьцяў), паветы (замест раёнаў) і староствы (замест сельсаветаў)[1]. З улікам таго, што наяўны падзел забясьпечвае моцную цэнтралізацыю і адміністрацыйна-палітычны кантроль над мясцовай ўладай з боку цэнтральных ворганаў улады, дзеля зьмяншэньня цэнтралізацыі, адміністрацыйнай і бюджэтнай нагрузкі выказваюцца прапановы павялічыць колькасьць адзінак самакіраваньня першага ўзроўню (ваяводзтваў)[2].