Дубровіца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дубровіца (укр. Дубровиця) — места ва Ўкраіне, на рацэ Гарыні. Адміністрацыйны цэнтар Дубровіцкага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2011 год — 9430 чалавек. Знаходзіцца за 126 км на поўнач ад Роўна, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дубровіца (неадназначнасьць).
Дубровіца лац. Dubrovica | |||||
укр. Дубровиця | |||||
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1005 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Ровенская | ||||
Раён: | Дубровіцкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 9430 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | 34108 | ||||
КОАТУУ: | 5621810100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°34′0″ пн. ш. 26°34′0″ у. д. | ||||
Дубровіца | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://dubrmrada.rv.ua/ |
Дубровіца — места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), колішняя сталіца ўдзельнага княства і графства, побач зь местам праходзіць паўднёвая мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, а таксама сядзіба Плятэраў у Варобіне (клясыцызм, XVIII ст.). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся калегіюм піяраў, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваны расейскімі ўладамі.