Дударства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дуда́рства (дуда́рская трады́цыя) — сукупнасьць абрадаў, традыцыяў, дудароў і дудаў на Беларусі. Калі ў мінулым дударства было звычайным і ўваходзіла ў традыцыйную культуру Беларусі (а таксама сумежных земляў), і ў жывым выглядзе праіснавала да пачатку Другой сусьветнай вайны. Сёньня, дзякуючы намаганьням зацікаўленых людзей, этнографаў, а таксама гісторыкаў і неабыякавай моладзі, дударскі рух (дударская традыцыя) адраджаецца і разьвіваецца.