Другая сусьветная вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Друга́я сусьве́тная (усясьветная[3]) вайна́ — найвялікшы й найкрываўшы канфлікт у гісторыі чалавецтва.
Другая сусьветная вайна | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сусьветныя войны | |||||||||||
Па гадзіньнікавай стрэлцы, пачынаючы зь левага верхняга кута — кітайскія войскі ў Бітве пры Ваньцзяліне, аўстралійская 25-фунтовая гармата падчас першай бітвы пад Эль-Аламэйнам, нямецкія бамбавікі Ju 87 (зіма 1943—1944), амэрыканскія ваенна-марскія сілы ў заліве Лінгаэн, Філіпіны, Вільгельм Кейтэль падпісвае акт капітуляцыі Нямеччыны, савецкія войскі ў бітве за Сталінград | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Антыгітлераўская кааліцыя асноўныя ўдзельнікі: Кітай (1937-1945) у т. л. дамініёны:
Бэльгія (1940)
дзяржавы:
• Філіпіны (1941—1942)
Чэхаславаччына Рухі Супраціўленьня Поўны сьпіс
Рух Супраціўленьня ў Нямеччыне (1939—1945)
Рух Супраціўленьня ў Нідэрляндах (1940—1944) Рух Супраціўленьня ў Бэльгія (1940—1944) Рух Супраціўленьня ў Нарвэгіі (1940—1945) Рух Супраціўленьня ў Італіі (1943—1945) Югаслаўскія войскі на радзіме[lower-alpha 3] Народна-вызваленчая армія Грэцыі (1941—1944) Народна-рэспубліканская грэчаская ліга (1941—1943) Гвардыя Людова (1942—1943) Армія Людова (1944—1945) Беларуская народная самаахова (1942—1943)[lower-alpha 4] УПА(а)Б-Б (1942—1943)[lower-alpha 4][1][2] Рух Супраціўленьня ў Баўгарыі (1941—1944) Габрэйскі воінскі хаўрус (1939—1943) Габрэйская баявая арганізацыя (1942—1945) Гукбалягап Віетмінь (1941—1945)[lower-alpha 5] Украінская паўстанчая армія (1942—1945)[lower-alpha 6] Савецкія партызаны Дзяржавы, якія выйшлі з нацысцкага блоку: Аб’явілі вайну Нямеччыне, | Краіны Восі асноўныя ўдзельнікі: Нямеччына сатэліты:
• Славаччына
• Нарвэгія (1940—1945) • Харватыя • БЦР (1944—1945) • Сэрбія • Грэцыя (1941—1944) • Італія (1943—1945) • Альбанія (1943—1944) • Чарнагорыя (1943—1944) • Македонія • Вугоршчына (1944—1945) сатэліты:
Італія (1940—1943) Вугоршчына (1941—1944) Калябарацыянісцкія воінскія фарміраваньні: Поўны сьпіс
Праціўнікі дзяржаў | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Ўінстан Чэрчыль Ёсіф Сталін Поўны сьпіс
Гары Трумэн
Франклін Рузвэлт † Чэстэр Німіц Гэнры Арнольд Поўны сьпіс
Бэрнард Мантгомэры Макс Гортан Артур Тэдэр Георгі Жукаў Аляксандар Васілеўскі Канстанцін Ракасоўскі Мао Дзэ-дун Марыс Гамэлен Шарль дэ Голь Ігнацы Масьціцкі Эдвард Рыдз-Сьміглы † Поўны сьпіс
Уладыслаў Сікорскі †
Станіслаў Мікалайчык Тамаш Арчышэўскі Уладыслаў Андэрс Станіслаў Сосабоўскі Зыгмунт Богуш-Шышка Нікадэм Сулік Стэфан Равецкі † Поўны сьпіс
Казімер Саснкоўскі
Міхал Такажэўскі-Карашэвіч Тадэвуш Камароўскі Леапольд Акуліцкі Аўгуст Эміль Фельдарф Альбін Скачынскі Геранім Сушчынскі Францішак Яхнець Зыгмунт Маршэўскі Нікадэм Сулік Антоні Бужыньскі Аляксандар Крыжаноўскі Вінцэнт Гадлеўскі Усевалад Родзька Поўны сьпіс
Міхал Роля-Жымерскі Зыгмунт Бэрлінг Леапольд III Вільгельміна Генры Вінкельман Гакан VII Пётар II Карагеоргіевіч Душан Сімавіч Ёсіп Броз Ціта Драгалюб Міхаілавіч Крыстыян X Георг II Яаніс Мэтаксас † Арыс Вэлюхіётыс † Эдвард Бенеш Жэтуліё Варгас Мануэль Авіля Камача Хайле Сэласіе I Харлагійн Чойбалсан Салчак Калбакхарэкавіч Тока Джон Кэртын † Арчыбальд Ўэйвэл Ўільям Лаян Макензі Кінг Майкл Джозэф Сэвідж † Ян Крыстыян Смэтс Міхай I Рэгенцкі савет: • Тодар Паўлаў • Вэнэлін Ганеў • Цвятко Бабашэўскі Карл Манэргейм Абд аль-Ілах | Адольф Гітлер †
Поўны сьпіс
Герман Герынг
Вальтэр фон Браўхіч Карл Дэніц Гайнрых Гімлер Поўны сьпіс
Вільгельм Кэйтель
Рудольф Гес Карл Дэніц Альфрэд Ёдль Марцін Борман Фрыдрых Паўлюс Вальтэр Модэль Эрвін Ромэль Эрых фон Манштэйн Эрнст Буш Вільгельм Ліст Федар фон Бок Прынц Катакіха Умэдзу Ёсідзіра Ямамота Ісароку Умбэрта II Анры Філіп Пэтэн Міклаш Хорці Фэрэнц Салашы Рыста Руці Карл Манэргейм Ён Антанэску Радаслаў Астроўскі Францішак Кушаль Поўны сьпіс
Барыс III † Рэгенцкі савет: • Кірыл Прэслаўскі † • Багдан Філаў † • Нікола Міхаў † Ёзэф Ціса Поўны сьпіс
Міхаіл Амельяновіч-Паўленка Сьцяпан Бандэра Поўны сьпіс
Рама VIII Плек Пібунсанграм Рашыд Алі аль-Гайлані Відкун Квісьлінг Антэ Павеліч Мілан Недзіч Ёргас Цалякаглю Канстантынас Лягафэтопуляс Яаніс Раліс Сьпіра Кітанчаў Андрэй Уласаў Ба Мо Сон Нгок Тхань Ван Цзінвэй † Чэнь Гунбо Пу І Пхетсараз Ратанвангса Дэ Ван Дэмчыгданроў Субхас Чандра Бос † Хасэ Пацыяна Ляўрэль Бао Дай Шэфкет Вэрладжы Сэкула Дрлевіч Блажа Джуканавіч † Люба Вукчэвіч Рэза Пэхлеві † | ||||||||||
Традыцыйна лічыцца, што пачаткам Другой сусьветнай вайны ў Эўропе стаў напад 1 верасьня 1939 году Трэцяга Райху на Польшчу, у Азіі — напад японскага флёту на амэрыканскую базу Пэрл-Гарбар 7 сьнежня 1941 году на Пацыфіцы. Аднак, некаторыя дасьледнікі пунктам адліку Другой сусьветнай вайны ў Азіі называюць пачатак Другой японска-кітайскай вайны 7 ліпеня 1937 году. Вайна скончылася 8 траўня 1945 году ў Эўропе і 2 верасьня 1945 году ў Азіі падпісаньнем капітуляцыі Японіі.
Ініцыятарам вайны сталі так званыя краіны Восі — Трэці Райх, Італія й Японія, якія ставілі перад сабой мэту захопу тэрыторыяў суседніх краінаў і іх падпарадкаваньне ўласным інтарэсам. Асноўнымі ваеннымі супраціўнікамі на пачатковым этапе канфлікту былі Францыя, Вялікабрытанія і Рэспубліка Кітай. Савецкі Саюз з свайго боку пачаў рабіць першыя крокі да шырокамаштабнай экспансіі на захад, падрыхтоўкай да якой стала падпісаньне пакта паміж Сталінам і Гітлерам, больш вядомага пад назвай Пакт Молатава — Рыбэнтропа: у верасьні 1939 году СССР нападае на ўсходнюю Польшчу, у лістападзе 1939 году на Фінляндыю, і затым у красавіку 1940 году на краіны Балтыі (Летуву, Латвію й Эстонію), а таксама Румынію (Бэсарабія і Букавіна). Па заканчэньні «зімовай вайны» ў Фінляндыі ў сакавіку 1940 году, анэксіі краінаў Балтыі і румынскіх тэрыторыяў, галоўныя ваенныя мэты і тэрытарыяльныя амбіцыі Савецкага Саюзу на той час былі задаволены, і ваенныя дзеяньні з боку СССР былі спынены. Па парушэньні дасягнутага Гітлерам і Сталінам пагадненьня з боку Нямеччыны ў форме ўварваньня ў далейшае разьвіцьцё ваенных дзеяньняў ўцягваецца і Савецкі Саюз.
У Другой сусьветнай вайне загінула ад 55 да 60 мільёнаў чалавек. З боку краінаў Восі канфлікт вызначаўся моцнай расісцкай ідэалёгіяй, што выклікала неймаверную колькасьць ваенных злачынстваў і жорсткае, гвалтоўнае і пераважна сыстэматычнае вынішчэньне цывільнага насельніцтва. Адной з прычын значнага павелічэньня колькасьці ахвяр сярод цывільнага насельніцтва ў параўнаньні зь Першай сусьветнай вайной стала, акрамя таго, дынамічнае разьвіцьцё ваенна-прамысловага комплексу. Разьвіцьцё ваеннай прамысловасьці дазваляла шырокамаштабнае бамбаваньне цэлых жылых кварталаў Эўропы й Азіі, асабліва ў апошнія гады вайны.