Дэльта (літара)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Δ, δ (назва: дэльта, па-грэцку: Δέλτα) — 4-ы знак грэцкага алфабэту. У грэцкім пісьме мае лікавае значэньне 4. Паходзіць ад фінікійскага знаку — далет, назва якой азначала «дзьверы» альбо «уваход у палатку». Ад знаку «дэльта» паходзяць лацінскі знак D і кірылічны Д.