Зімовыя Алімпійскія гульні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зімовыя Алімпі́йскія гу́льні — найбуйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы па зімовых відах спорту, якія праводзяцца адзін раз у 4 гады пад эгідай Міжнароднага алімпійскага камітэту. Зімовыя Алімпійскія гульні пачалі праводзіцца з 1924 году як дапаўненьне да летніх гульняў. Некаторыя зімовыя віды спорту былі ўключаныя ў летнія Алімпійскія гульні ў 1908 і 1920 гадах. З 1924 па 1992 год зімовыя Алімпійскія гульні праводзіліся ў тыя ж гады што і летнія. З 1994 году зімовыя Алімпійскія гульні праводзяцца са зрухам у 2 гады ад летніх Алімпійскіх гульняў.