Кірыбаці
краіна ў Акіяніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кірыба́ці (па-ангельску: Kiribati) — астраўная краіна ў Ціхім акіяне. У склад краіны ўваходзяць 33 каралавыя астравы, якія расьцягнуліся на 3800 км уздоўж экватару. Сюды ўваходзяць астравы трох архіпэлягаў Мікранэзіі і Палінэзіі: астравы Гілбэрта (16 астравоў), астравы Фэнікс (8 астравоў) і астравы Лайн (8 астравоў). 21 з 33 астравоў маюць сталае насельніцтва. Назва краіны ёсьць зьмененай мясцовымі жыхарамі ангельская назва галоўнай групы астравоў — астравоў Гілбэрта.
Кірыбаці | |||||
па-кірыбацку: Ribaberiki ni Kiribati | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн Песьня Кірыбаці[d] | |||||
Дата заснаваньня: | 12 ліпеня 1979 | ||||
Афіцыйная мова: | ангельская мова і кірыбаці[d] | ||||
Сталіца: | Паўднёвая Тарава | ||||
прэзыдэнт Кірыбаці[d]: | Танэці Маамаў[d]
| ||||
Заканадаўчы орган: | Манэаба Сьвятой гары[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Валюта: | кірыбацкі даляр[d] і аўстралійскі даляр | ||||
СУП (2019) | |||||
па ППЗ: | 255 млн $ | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 2 135 $ | ||||
намінальны: | 187 млн $ | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 1 599 $ | ||||
Каэфіцыент Джыні: | 27,8[1] | ||||
ІРЧП: | 0,624[2] | ||||
Часавы пас: | UTC+12, UTC+13, UTC+14, Пасыфік/Тарава[d][3], Пасыфік/Кантан[d][3] і Пасыфік/Кірытымаці[d][3] | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | леваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .ki | ||||
Тэлефонны код: | +686 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
kiribati.gov.ki (анг.) |
Кірыбаці ёсьць сябрам Ціхаакіянскай супольнасьці, Садружнасьці нацыяў, Міжнароднага валютнага фонду, Сусьветнага банка і Арганізацыі дзяржаваў Афрыкі, Карыбскага басэйну і Ціхага акіяну, а таксама правамоцным сябрам ААН з 1999 году[4][5][6]. Як астраўная дзяржава Кірыбаці ўразьлівая да зьмены клімату і цунамі. Як сябра Зьвязу малых астраўных дзяржаваў край змагаецца зь зьмяненьнем клімату, што ёсьць галоўнай мэтай міжнароднай палітыкі краіны.