Міжнародны валютны фонд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнаро́дны валю́тны фонд (МВФ, па-ангельску: International Monetary Fund) — міжнародная арганізацыя, заснаваная 27 сьнежня 1945 году 28 дзяржавамі дзеля пашырэньня ўзаемнага гандлю. Сядзіба месьціцца ў Вашынгтоне (ЗША). Узьнік у выніку адпаведнага Пагадненьня аб Міжнародным валютным фондзе, падпісанага 22 ліпеня 1944 году на Грашовай нарадзе Аб’яднаных Народаў у Брэтан Вудз (акруга Коўас, штат Нью-Гэмпшыр, ЗША). Службоваю моваю фонда зьяўляецца ангельская.
Міжнародны валютны фонд | |
Абрэвіятура | МВФ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 27 сьнежня 1945 (78 гадоў таму) |
Тып | міжурадавая |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Мэта | спрыяньне пашырэньню міжнароднага гандлю |
Штаб-кватэра | г. Вашынгтон, ЗША |
Сяброўства | 185 дзяржаваў |
Афіцыйныя мовы | ангельская |
Распараднік | Крыстын Лягард |
Кіроўны орган | Рада кіраўнікоў |
Бюджэт | 880 млн даляраў (2010 год) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 2412 (30 красавіка 2010[1]) |
Сайт | www.imf.org |
Палітыка і рэкамэндацыі МВФ у дачыненьні да краінаў, якія разьвіваюцца, неаднаразова падвяргаліся крытыцы, сутнасьць якой складаецца ў тым, што выкананьне рэкамэндацыяў і ўмоваў у канчатковым выніку накіраваныя не на павышэньне самастойнасьці, стабільнасьці і разьвіцьця нацыянальнай эканомікі дзяржавы, а толькі прывязвалі яе да міжнародных фінансавых плыняў.