Львоў
горад у заходняй Украіне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Львоў (па-ўкраінску: Львів, L'wiw) — горад абласнога падпарадкаваньня на захадзе Ўкраіны, на рацэ Полтва, адміністрацыйны цэнтар Львоўскай вобласьці, нацыянальна-культурны і адукацыйна-навуковы асяродак краіны, буйны прамысловы цэнтар і транспартны вузел, лічыцца сталіцай Галічыны і Заходняй Украіны. Па колькасьці насельніцтва — сёмы горад краіны.
Львоў лац. Ĺvoŭ | |||||
укр. Львів | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1256 | ||||
Места з: | 1256 | ||||
Магдэбурскае права: | 1356 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Львоўская | ||||
Тэрытарыяльная грамада: | Львоўская меская грамада | ||||
Мэр: | Андрэй Садавы[1] | ||||
Плошча: | 182,01 км² | ||||
Вышыня: | 289 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 726 772 чал. (2018)[2] | ||||
шчыльнасьць: | 3993,03 чал./км² (2018) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 88,1% расейцы — 8,9% палякі — 0,9% беларусы — 0,4% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 32(2) | ||||
Паштовы індэкс: | 79000 | ||||
КОАТУУ: | 4610100000 | ||||
Нумарны знак: | BC / 14 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°50′33″ пн. ш. 24°1′56″ у. д. | ||||
Львоў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.city-adm.lviv.ua |
Львоў заснаваны каралём Данілам Раманавічам(uk) у сярэдзіне XIII стагодзьдзя. Каля 1272 году горад стаў сталіцай Галіцка-Валынскага княства. У эпоху Сярэднявечча Львоў быў важным гандлёвым цэнтрам. За аўстрыйскім панаваньнем горад становіцца цэнтрам украінскага і польскага нацыянальна-вызваленчых рухаў. Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны быў сталіцай Заходнеўкраінскай народнай рэспублікі. Да Другой сусьветнай вайны належаў Польшчы, паводле Пакта Молатава-Рыбэнтропа прыяднаны да Ўкраінскай ССР.
Гістарычны цэнтар Львова занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У горадзе знаходзіцца найбольшая колькасьць помнікаў архітэктуры ва Ўкраіне[3]. У 2009 годзе Львову прысвоена званьне Культурнай сталіцы Ўкраіны[4]. Горад пэрыядычна займае лідарныя месцы ў рэйтынгах турыстычнай і інвэстыцыйнай прывабнасьці[5][6][7].
У 2012 годзе быў адным з чатырох гарадоў Украіны, якія прымалі чэмпіянат Эўропы па футболе.