Ліянэль Мэсі
аргентынскі футбаліст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліянэ́ль Андрэ́с Мэ́сі (па-гішпанску: Lionel Andrés Messi; нарадзіўся 24 чэрвеня 1987 году ў Расарыё, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, нападнік клюбу МЛС «Інтэр» і нацыянальнае зборнае Аргентыны. Мэсі — алімпійскі чэмпіён 2008 году, чэмпіён сьвету сярод моладзі 2005 году, чэмпіён клюбнага кубка сьвету 2009 году, шматразовы ўладальнік «Залатога мяча». Адзін з найлепшых гульцоў сучаснасьці. Мэсі прасоўвае кампанію спартовага адзеньня Adidas з 2006 году. Паводле зьвестак France Football, ён быў самым высокааплатным футбалістам у сьвеце на працягу пяці гадоў з шасьці ў пэрыяд з 2009 па 2014 гады, а ў 2019 годзе паводле рэйтынгу Forbes гулец стаў самым высокааплатным спартоўцам сьвету.
Ліянэль Мэсі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 чэрвеня 1987(1987-06-24)[1][2][3][…] (36 гадоў) | |
Рост | 169 см[5] | |
Вага | 72 кг[5] | |
Пазыцыя | нападнік, паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Інтэр Маямі | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2005 2005—2021 2021—2023 2023— |
Барсэлёна 2 Барсэлёна Пары Сэн-Жэрмэн Інтэр Маямі |
22 (6) 520 (474) 58 (22) 9 (2) |
Зборныя | ||
2005— | Аргентына | 180 (106) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |