Залаты мяч
штогадовая футбольная ўзнагарода / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Залаты мяч» (па-француску: Ballon d'or) — футбольная ўзнагарода, заснаваная францускім футбольным журналам «France Football». У 2010—2015 гадах узнагарода ўручалася сумесна зь ФІФА[1][2].
Узнагароду атрымлівае найлепшы гулец футбольнага сэзону ў Эўропе. Каб атрымаць узнагароду гулец мусіць выступаць за клюб, што грае пад юрысдыкцыяй УЭФА. Да 1995 году гулец мусіў мець грамадзянства адной з краінаў, што ўваходзяць у УЭФА. Уладальніка ўзнагародны вызначае галасаваньне журналістаў газэт з кожнай краіны-ўдзельніцы УЭФА.