Масты
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Масты́[2] — места ў Беларусі, на рацэ Нёмане пры ўтоку ў яе ракі Зальвянкі. Адміністрацыйны цэнтар Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 15 770 чалавек[1]. Знаходзяцца за 60 км на паўднёвы ўсход ад Горадні. Вузел чыгунак і аўтамабільных шляхоў на Горадню, Ліду, Ваўкавыск.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Масты (неадназначнасьць).
Quick Facts
Масты лац. Masty | |||||
Вуліца | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1486 | ||||
Горад з: | 1955 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Мастоўскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 15 770 чал. (2019)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1515 | ||||
Паштовы індэкс: | 231591 | ||||
СААТА: | 4240501000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°24′0″ пн. ш. 24°32′0″ у. д. | ||||
± Масты Масты | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Close
Масты — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Сучаснае места Масты ўзьнікла ў 1920-я гады на месцы маёнтку Зальвянаў, старажытнаму мястэчку адпавядаюць цяперашнія вёскі Масты Правыя і Левыя[3].