Пермскі край
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пе́рмскі край (па-расейску: Пермский край) — край у цэнтральнай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Перм. Край уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з рэспублікай Комі, Кіраўскай вобласьцю, Удмуртыяй, Башкартастанам і Сьвярдлоўскай вобласьцю. Колькасьць насельніцтва на 2013 год складала 2 634 461 чалавек, што зьяўляецца 18 паказчыкам сярод усіх суб’ектаў фэдэрацыі. Край быў утвораны 1 сьнежня 2005 году ў выніку аб’яднаньня Пермскай вобласьці й Комі-Пярмяцкай аўтаномнай акругі, у адпаведнасьці з вынікамі рэфэрэндуму, які быў праведзены 7 сьнежня 2003 году[1].
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Пермскі край | |
Пермский край | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | край |
Уваходзіць у | Прыволскую фэдэральную акругу, Уральскі эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Перм |
Дата ўтварэньня | 1 сьнежня 2005 |
Губэрнатар | Віктар Басаргін |
Афіцыйныя мовы | расейская мова |
Насельніцтва (2013) | 2 634 461 (18-е месца) |
Шчыльнасьць | 16,44 чал./км² |
Плошча | 160 236 км² (24-е месца) |
Месцазнаходжаньне Пермскага краю | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +6 |
Код ISO 3166-2 | RU-PER |
Код аўтам. нумароў | 59 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Закрыць