Станіслаў Антоні Шчука
дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, публіцыст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Антоні Шчука (1654, маёнтак Любонічы Рэчыцкага павету — 19 траўня 1710, Варшава) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, публіцыст. Рэфэрэндар каронны (з 1688), падканцлер вялікі літоўскі (з 1699).
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
С. А. Шчука. Невядомы мастак, каля 1735—1740. Зборы музэю-палаца ў Вілянаве | |
Герб «Граблі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1654(1654) |
Памёр | 19 траўня 1710 |
Род | Шчукі |
Бацькі | Станіслаў Шчука Соф’я зь Нерановічаў |
Жонка | Канстанцыя Марыя Ганна з Патоцкіх |
Дзеці | Аўгуст Міхал, Марцін Леапольд, Ян Кант; Вікторыя, Марыя Ганна |
Дзейнасьць | палітык, судзьдзя |
Close
Валодаў маёткамі Рады ва Ўпіцкім павеце, Сідра ў Гарадзенскім павеце, а таксама ва Ўкраіне і Польшчы. Трымаў у Жамойці Вількійскае (з 1686), Платэльскае (з 1702) і Вякшнянскае (з 1703) староствы, у Польшчы — Люблінскае староства (1687—1710), вёскі ў Гарадзенскай і Берасьцейскай эканоміях. Ад Станіслава Ляшчынскага ў 1707—1708 атрымаў Палангу, Жыжморы, Ушпаль, Прэны і інш.