Варшава
сталіца Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Варша́ва (па-польску: Warszawa) — сталіца і найбуйнейшы горад Польшчы на рацэ Вісьле. Варшава стала сталіцай краіны дзякуючы каралю Жыгімонту Вазу, які ў 1596 распачаў сэрыю паездак да гэтага гораду. Канстытуцыйная сталіца Польшчы ад 1952 году.
Quick Facts
Варшава | |||||
польск. Warszawa | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XIII стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Прэзыдэнт места: | Рафал Тшаскоўскі | ||||
Плошча: | 517,9 км² | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 1 753 977 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 3386,71 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 22 | ||||
Паштовыя індэксы: | ад 00-xxx да 04-xxx | ||||
Нумарны знак: | WA, WB, WD, WE, WF, WH, WI, WJ, WK, WN, WT, WU, WW...A/C/E/X/Y, WW...F/G/H/J/W, WW...K/L/M/N/P/R/S/U/V, WX...Y, WX, WY | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°13′48″ пн. ш. 21°0′40″ у. д. | ||||
Варшава | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.um.warszawa.pl/ |
Close
Варшава зьўляецца важным эўрапейскім навуковым, культурным, палітычным і гаспадарчым цэнтрам. Тут мае сваю сядзібу Прэзыдэнт краіны, знаходзіцца Сойм Рэчыпаспалітай Польшчы (Sejm Rzeczypospolitej Polskiej), Рада Міністраў (Rada Ministrów) і іншыя цэнтры цэнтральнай улады. Апроч гэтага, Варшава зьяўляецца сталіцай Мазавецкага ваяводзтва.
Варшава — найбуйнейшы польскі горад паводле колькасьці насельніцтва (1 753 977 зарэгістраваных жыхароў у 2016 годзе) і займанай паверхні (517,24 км²).