Сусьветная гандлёвая арганізацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусьве́тная гандлё́вая арганіза́цыя — міжнародная арганізацыя, заснаваная 1 студзеня 1995 году[4] 74 дзяржавамі, дзьвюма эўрапейскімі калёніямі ў Кітаі й Эўрапейскім Зьвязам (ЭЗ)[5] для забесьпячэньня выкананьня між сабою дзейных гандлёвых пагадненьняў.
Quick Facts Абрэвіятура, Папярэднік ...
Сусьветная гандлёвая арганізацыя | |
анг. World Trade Organization | |
Дзяржавы-удзельніцы Дзяржавы, двойчы прадстаўленыя праз сяброўства ў Эўразьвязе назіральнікі Краіны, якія не ўваходзяць у СГА | |
Абрэвіятура | СГА |
---|---|
Папярэднік | Сакратарыят АПМГ |
Дата ўтварэньня | 1 студзеня 1995 (29 гадоў таму) |
Тып | міжурадавая |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Штаб-кватэра | Цэнтар Ўільяма Рэпарда, Жэнэва, Швайцарыя |
Сяброўства | 162 дзяржаваў, 2 адмысловыя раёны Кітая, ЭЗ |
Афіцыйныя мовы | ангельская, гішпанская і француская[1] |
Галоўны кіраўнік | Нгозі Аконджо-Івэала |
Кіроўны орган | Выканаўчая нарада |
Бюджэт | 197,203 франкаў (2020 год)[2] |
Колькасьць супрацоўнікаў | 625 (2021 год)[3] |
Сайт | wto.org |
Close
Штаб-кватэра месьціцца ў Жэнэве (Швайцарыя)[4]. Замяніла сабою Сакратарыят Агульнага пагадненьня аб мытах і гандлі (АПМГ 1947 году). Узьнікла ў выніку адпаведнага маракескага Пагадненьня аб заснаваньні Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, падпісанага 15 красавіка 1994 году. Афіцыйнымі мовамі арганізацыі зьяўляюцца ангельская, гішпанская ды француская[4].