Эдўін Габл
астраном ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдўін Паўэл Габл (па-ангельску: Edwin Powell Hubble, 20 лістапада 1889, Маршфілд, Мізуры, ЗША — 28 верасьня 1953, Сан-Марына, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі астраном. У 1914—1917 гадах працаваў у Еркскай абсэрваторыі, з 1919 году — у абсэрваторыі Маўнт-Ўілсан. Чалец Нацыянальнай акадэміі навук у Вашынгтоне з 1927 году.
Эдўін Габл | |
Edwin Hubble | |
Дата нараджэньня | 20 лістапада 1889(1889-11-20)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Маршфілд, Мізуры, ЗША |
Дата сьмерці | 28 верасьня 1953(1953-09-28)[4][2][5][…] (63 гады) |
Месца сьмерці | Сан-Марына, Каліфорнія, ЗША |
Прычына сьмерці | silent stroke[d] і інсульт |
Месца пахаваньня |
|
Месца вучобы | |
Занятак | астраном, астрафізык, касмоляг |
Навуковая сфэра | астраномія |
Месца працы | Ерская абсэрваторыя, Маўнт-Ўілсанская абсэрваторыя |
Вядомы як | аўтар Закону Габла |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Edwin Brant Frost[d][7] |
Узнагароды | Мэдаль Кэтрын Брус, стыпэндыя Родса |
Подпіс | |
Грунтоўна зьмяніў разуменьне Сусьвету, пацьвердзіўшы існаваньне іншых галяктык, а ня толькі нашай. Таксама разглядаў ідэю аб тым, што велічыня эфэкту Доплера, у дадзеным выпадку званым «чырвонае зрушэньне», назіранага ў сьветлавым спэктары выдаленых галяктык, узрастае прапарцыйна адлегласьці да той ці іншай галяктыкі ад Зямлі. Гэтая прапарцыйная залежнасьць стала вядомая як Закон Габла, на два гады раней гэта ж адкрыцьцё зрабіў бэльгійскі навуковец Жорж Лемэтр. Інтэрпрэтацыя чырвонага зрушэньня як доплераўскага эфэкту была раней прапанаваная амэрыканскім астраномам Вэста Слайфэрам, чыімі дадзенымі карыстаўся Эдўін Габл. Аднак Эдўін Габл ўсё ж сумняваўся ў інтэрпрэтацыі гэтых дадзеных, што прывяло да стварэньня тэорыі мэтрычнага пашырэньня прасторы (анг. Metric expansion of space), якое складаецца ў амаль аднастайным і ізатропным пашырэньні касьмічнай прасторы ў маштабах усяго Сусьвету.
Асноўныя працы Эдўіна Габла прысьвечаны вывучэньню галяктык. У 1922 годзе ён прапанаваў падпадзяліць назіраныя туманнасьці на галяктыкі й газа-пылавыя туманнасьці. У 1924—1926 гадох выявіў на фатаздымках некаторых бліжэйшых галяктыкаў зоркі, зь якіх яны складаюцца, чым даказаў, што яны ўяўляюць сабой зорныя сыстэмы, як то наш Млечны Шлях. У 1929 годзе выявіў залежнасьць паміж чырвоным зрушэньнем галяктык і адлегласьцю да іх. У 1935 годзе адкрыў астэроід №1373, названы ім «Цынцынаці» (1373 Цынцынаці).
У гонар Габла названы астэроід №2069, адкрыты ў 1955 годзе (2069 Габл), а таксама знакаміты касьмічны тэлескоп «Габл», выведзены на арбіту ў 1990 годзе.