Эрых Фром
нямецкі філёзаф, псыхоляг, псыхааналітык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрых Фром (па-нямецку: Erich Fromm; 23 сакавіка 1900,Франкфурт-на-Майне — 18 сакавіка 1980, Лякарна) — нямецка-амэрыканскі філёзаф, сацыяльны псыхоляг, прадстаўнік нэафрайдызму. Скончыў Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт, атрымаў ступень доктара філязофіі (1922). Вучыўся ў Бэрлінскім псыхааналітычным інстытуце (1923—1924). У 1929—1932 супрацоўнік Інстытуту сацыяльных досьледаў у Франкфурце-на-Майне. Пасьля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў эміграваў у ЗША. Выкладаў у Інстытуце псыхааналізу ў Чыкага, у Калюмбійскім, Ельскім, Мічыганскім унівэрсытэтах. У 1951—1967 жыў у Мэксыцы, быў прафэсарам псыхіятрыі Нацыянальнага ўнівэрсытэту ў Мэхіка. У 1974 перасяліўся ў Швайцарыю.
Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Эрых Фром | |
Erich Fromm | |
Дата нараджэньня | 23 сакавіка 1900(1900-03-23)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Франкфурт-на-Майне, вобласьць Гэсэн-Насаў, Каралеўства Прусія, Нямецкая Імпэрыя |
Дата сьмерці | 18 сакавіка 1980(1980-03-18)[1][2][3][…] (79 гадоў) |
Месца сьмерці | Муральта, Лякарнскі раён, кантон Тычына, Швайцарыя |
Месца вучобы | Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт (акруга Карлсруэ, Рэспубліка Бадэн, Нямеччына) |
Занятак | прафэсар унівэрсытэту, сацыёляг, псіхааналітык, пісьменьнік, псыхоляг, філёзаф, эканаміст |
Навуковая сфэра | грамадазнаўства, псыхалёгія |
Месца працы | Нью-Ёрскі ўнівэрсытэт (1962—1974) |
Навуковая ступень | доктар філязофіі (1922) |
Навуковы кіраўнік | Альфрэд Вэбэр |
Вучні | Эліяс Портэр |
Узнагароды | |
Сайт | www.erich-fromm.de |
Закрыць