Ельскі ўнівэрсытэт (па-ангельску: Yale University) — адзін з найвядомейшых унівэрсытэтаў ЗША, месьціцца ў г. Нью-Гэйвэн, штат Канэктыкут. Уваходзіць у групу самых элітных амэрыканскіх унівэрсытэтаў, г. зв. Лігу плюшчу.
Quick Facts Дэвіз, Дэвіз па-беларуску ...
Ельскі ўнівэрсытэт |
Yale University |
|
Лягатып |
Дэвіз | אורים ותמים (іўрыт) Lux et Veritas (лаціна)
|
---|
Дэвіз па-беларуску | Сьвятло й Ісьціна
|
---|
Заснаваны | 1701
|
---|
Тып | прыватны
|
---|
Велічыня фонду | $16,3 млрд
|
---|
Прэзыдэнт | Пітэр Салавзй
|
---|
Колькасьць пэрсаналу | 3619
|
---|
Колькасьць студэнтаў | 5300
|
---|
Колькасьць асьпірантаў | 6100
|
---|
Месцазнаходжаньне |
---|
Геаграфічныя каардынаты | 41°18′40″ пн. ш. 72°55′36″ з. д.
|
---|
Горад | Нью-Гэйвэн
|
---|
Штат | Канэктыкут
|
---|
Краіна | ЗША
|
---|
Кампус | Гарадзкі, 110 га
|
---|
Былыя назвы | Калегіяльная школа (1701—1718) Ельскі каледж (1718—1887)
|
---|
Колеры | [1] з 1894
|
---|
Талісман | Бульдог «Зграбны Дэн»
|
---|
Знаходзіцца ў складзе | Ліга блюшчу[d], New England Association of Schools and Colleges[d], Association of American Universities[d][2][3], ORCID[d][4][5], Асацыяцыя навуковых бібліятэк[d][6], Кансорцыюм IIIF[d][7], Міжнародны альянс дасьледчых унівэрсытэтаў[d], Фундацыя Linux[d][8], Кансорцыюм асацыяцыяў сацыяльных навук[d][9], Dryad[d][10], arXiv[d][11], Networked Digital Library of Theses and Dissertations[d][12], American Council on Education[d][13], National Humanities Alliance[d][14], Higher Education Leadership Initiative for Open Scholarship[d][15], Кааліцыя сеткавай інфармацыі[d][16], Цэнтар для навуковых бібліятэк[d][17] і Кааліцыя выдавецкіх і акадэмічных рэсурсаў[d][18]
|
---|
Вэб-сайт | www.yale.edu
|
---|
|
Ельскі ўнівэрсытэт на мапе ЗША
|
Close
Быў заснаваны ў 1701 годзе; улучае дванаццаць падразьдзяленьняў: Ельскі каледж, чатырохгадовая адукацыя ў якім сканчаецца атрыманьнем ступені бакаляўра; асьпірантура па розных спэцыяльнасьцях, а таксама 10 прафэсійных факультэтаў, якія рыхтуюць адмыслоўцаў у галінах юрыспрудэнцыі, мэдыцыны, бізнэсу, аховы навакольнага асяродзьдзя, а таксама тэолягаў, архітэктараў, музыкаў, мастакоў і актораў. Праграма Ельскага каледжу, асновы ўнівэрсытэту, адрозьніваецца сваёй шырынёй і паглыбленасьцю. Паводле даўняй традыцыі прафэсарска-выкладчыцкі склад унівэрсытэту надзяляе выключную ўвагу навучаньню студэнтаў. Шматлікія пачатковыя і ўводныя курсы вядуцца заслужанымі навукоўцамі і прафэсарамі ўнівэрсытэту.