1984 (раман)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«1984» (па-ангельску: Nineteen Eighty-Four, «Тысяча дзевяцьсот восемдзесят чацьвёрты») — раман-антыўтопія Джорджа Орўэла, выдадзены ў 1949 годзе. «1984» нароўні з такімі творамі, як «Мы» Яўгена Замяціна (1920), «Дзіўны новы сьвет» Олдаса Гаксьлі (1932) і «451 градус па Фарэнгейце» Рэя Брэдбэры (1953), лічыцца адным з найвядомейшых твораў у жанры антыўтопіі, якія папярэджваюць пра пагрозу таталітарызму.
1984 | |
Nineteen Eighty-Four | |
Вокладка першага выданьня рамана | |
Жанр: | раман-антыўтопія |
---|---|
Аўтар: | Джордж Орўэл |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Год напісаньня: | 1949 |
Публікацыя: | 1949 |
Асобнае выданьне: | 8 чэрвеня 1949 |
Выдавецтва: | Secker and Warburg |
Перакладчык: | Сяргей Шупа |
Папярэдні твор: | Фэрма[d] |
У 2009 годзе газэта «The Times» уключыла раман «1984» у сьпіс 60 найлепшых кніг, апублікаваных за апошнія 60 гадоў[1], а часопіс «Newsweek» паставіў раман на другое месца ў сьпісе ста найлепшых кніг усіх часоў і народаў[2].
Назва раману, яго тэрміналёгія й нават імя аўтара пасьля сталі хадзячымі і ўжываюцца для азначэньня грамадзкага ўкладу, які нагадвае апісаны ў «1984» таталітарны рэжым. Неаднаразова падпадаў пад цэнзуру ў сацыялістычных краінах і станавіўся аб’ектам крытыкі з боку левых колаў на Захадзе.