From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярге́й Шу́па (нар. 2 кастрычніка 1961 году, Менск) — беларускі перакладнік і журналіст, жыве ў Чэхіі, грамадзянін Летувы[2].
Сяргей Шупа лац. Siarhiej Šupa | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 кастрычніка 1961 (62 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, журналіст |
Мова | беларуская мова[1] |
Узнагароды | Прэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар) (2000) Прэмія імя Карласа Шэрмана (2019) Мэдаль Францыска Скарыны[d]
|
Закончыў сярэднюю школу № 86 г. Менску (1968—1978), перакладніцкі факультэт Менскага дзяржаўнага інстытуту замежных моваў (1978—1983, кваліфікацыя — перакладнік францускай мовы). Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1987—1991), навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтру імя Ф. Скарыны (1991).
З 1991 году ў Вільні — браў удзел у выданьні газэты «Наша Ніва»; потым займаўся перакладам, рэдагаваньнем кніг, карэктурай. Укладальнік выданьня Архіваў БНР. Працуе на радыё «Свабода» з 1996 году.
У артыкуле, апублікаваным на сайце Радыё Свабода 20 лютага 2020 году, разам зь Вінцуком Вячоркам крытыкуе ўжываньне прыметніка летувіскі (замест якога заклікае ўжываць «літоўскі»), называючы яго «словам-калекам» на падставе таго, што ў гэтым слове «канчатак становіцца суфіксам»[3]. Аднак лінгвіст Зьміцер Санько даводзіць, што такая пазыцыя ёсьць непасьлядоўнай і недарэчнай, бо захаваньне канчаткаў у пазычаных словах — звычайная зьява ў беларускай мове. У якасьці прыкладаў ён прыводзіць запазычаныя словы з грэцкай (апакаліпсіс, базіс, крызіс, тэзіс, Ахілес, Геркулес, Ісус) або з лаціны (кансэнсус, полюс, статус, узус, калегіюм, кворум, форум), пры скланеньні якіх да чужых «закансэрваваных» канчаткаў дадаюцца беларускія[4]. Такім парадкам, «летувіскі» — прыметнік, утвораны паводле законаў беларускай мовы[4]. Пагатоў, беларускі прыметнік «латыскі», вытворны ад назвы эўрапейскай нацыі латышоў, таксама ўзыходзіць да саманазвы (лат. latviešy, latvietis, ад назвы ракі Late)[5] і азначае латыскую мову, роднасную летувіскай (балтыйская моўная група). Тым часам назвы «літош», «літашы» датычна летувісаў фіксуюцца ў беларускіх дыялектах[6].
Сьцьвярджае, што ўвёў у беларускую мову словы «смачна есьці!» (у 1985 годзе) і «сеціва» (1998)[7]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.