8-я армія (Нямецкая імпэрыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
8-я А́рмія (па-нямецку: 8. Armee / Armeeoberkommando 8 / A.O.K. 8) — вайсковае аб’яднаньне армейскага ўзроўню імпэрскай Нямецкай Арміі падчас Першай сусьветнай вайны.
Quick Facts Гады існаваньня, Краіна ...
8 Армія | |
8. Armee | |
Сьцяг штабу арміі (1871—1919) | |
Гады існаваньня |
2 жніўня 1914 — 29 верасьня 1915 30 сьнежня 1915 — 21 студзеня 1919 |
---|---|
Краіна | Нямецкая імпэрыя |
Падпарадкаваньне | Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі |
Уваходзіць у | Райхсгэер |
Тып | Пяхота |
Удзел у |
Першая сусьветная вайна
|
Вядомыя камандзіры |
Генэрал-палкоўнікі Максіміліян фон Прытвіц, Паўль фон Гіндэнбург, генэрал ад інфантэрыі Ота фон Бэлаў |
Close
Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 году на аснове І Армейскай інспэкцыі. Удзельнічала ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі супраць войскаў Расейскай імпэрыі.
- I фармаваньне. Кіраўніцтва і палявы штаб арміі створаны 2 жніўня 1914 году. 8 армія расфармавана 29 верасьня 1915 году.
- II фармаваньне. Кіраўніцтва і палявы штаб арміі створаны 30 сьнежня 1915 году ў надбалтыйскім рэгіёне. 8 армія расфармавана 21 студзеня 1919 году.