Усходні фронт (Першая сусьветная вайна)
тэатар ваенных дзеяньняў падчас Першай сусьветнай вайны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Усхо́дні фронт — адзін з тэатраў ваенных дзеяньняў Першай сусьветнай вайны (1914—1918).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Усходні фронт.
Усходні фронт | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паводле гадзіньнікавай стрэлкі ад верхняга левага: Карпацкія горы, 1915; Нямецкія салдаты ў Кіеве, сакавік 1918; расейскі карабель Слава, кастрычнік 1917; Расейская пяхота, 1914; Румынская пяхота. | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Расейская імпэрыя Каралеўства Румынія (27 жніўня 1916 — 7 траўня 1918; 10—11 лістапада 1918[lower-alpha 1]) Расейская рэспубліка (14 верасьня — 7 лістапада 1917) Расейская Савецкая Рэспубліка (7 лістапада 1917 — 3 сакавіка 1918) | Нямеччына Аўстра-Вугоршчына Баўгарыя (з 1916) Асманская імпэрыя | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Вялікі князь Мікалай Мікалаевіч Мікалай II Міхаіл Аляксееў Аляксей Брусілаў Лаўр Карнілаў Канстанцін Прэзан Аляксандр Авярэску Аляксандар Керанскі Мікалай Крыленка | Нямеччына Паўль фон Гіндэнбург Нямеччына Эрых Людэндорф Нямеччына Леапольд Баварскі эрцгерцаг Фрыдрых Конрад фон Хётцэндорф Артур фон Штраўсэнбург Нікалаўс Жэкаў Нямеччына + + Аўгуст фон Макензен | ||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
2 166 700 пяхота 110 600 кавалерыя 1226 лёгкіх гармат 1139 цяжкіх гармат (кастрычнік 1917) | 1 178 600 пяхота 39 000 кавалерыя 1690 лёгкіх гармат 2230 цяжкіх гармат (кастрычнік 1917)[1] | ||||||||||
Страты | |||||||||||
Расейская імпэрыя: 682 213 забітых, памерлых ад ран, атручаных задушлівымі газамі[lower-alpha 2][2], 2 588 838 параненых[lower-alpha 2], | Нямеччына: 800 000 забітых і памерлых, усе прычыны, 1 200 000 параненых, 200 000 палонных [4] Аўстра-Вугоршчына: 1 150 000 забітых і памерлых, усе прычыны, 2 000 000 параненых, 2 000 000 палонных [4] | ||||||||||
На Ўсходнім фронце адбываліся баявыя дзеяньні паміж Расеяй (Антанта) і Цэнтральнымі дзяржавамі. На баку Антанты (з 1916 году) выступіла Румынія.
Усходні фронт сваёй працягласьц. нашмат пераўзыходзіў Заходні фронт. З гэтай прычыны вайна на Ўсходнім фронце мела менш пазыцыйны характар у параўнаньні з Заходнім фронтам.
Пасьля кастрычніцкага перавароту, калі ў Расеі была ўсталяваная бальшавіцкая ўлада, баявыя дзеяньні на Ўсходнім фронце прыпыніліся. Урад Савецкай Расеі заключыў перамір’е з Цэнтральнымі дзяржавамі і пачаў рыхтавацца да падпісаньня сэпаратнай мірнай дамовы. 8 лютага 1918 году Цэнтральныя дзяржавы падпісалі Берасьцейскую мірную дамову з Украінскай Народнай Рэспублікай, а 3 сакавіка 1918 году — з Савецкай Расеяй. Савецкая Расея пазбаўлялася велізарных тэрыторыяў і павінна была выплачваць рэпарацыі. Румынія, апынуўшыся ў ізаляцыі, таксама была вымушаная 7 траўня 1918 году падпісаць мір зь Нямеччынай і яе саюзьнікамі.
Аж да заканчэньня сусьветнай вайны Цэнтральныя дзяржавы, нягледзячы на паразы на іншых франтах, працягвалі трымаць на занятых па Берасьцейскім міры тэрыторыях у якасьці акупацыйных войскаў значныя сілы.