Pussy Riot
From Wikipedia, the free encyclopedia
Pussy Riot — расейскі фэмінісцкі панк-рок-гурт, які арґанізуе свае выступы ў фармаце нелеґальных акцыяў у нетрадыцыйных месцах, напрыклад, такіх як станцыі маскоўскага мэтро, дахі тралейбусаў, сьледчыя ізалятары паліцыі, Чырвоная плошча ў Маскве і амбон маскоўскага храма Хрыста Збаўцы.
Quick Facts Інфармацыя, Гады ...
Pussy Riot | |
Гурт Pussy Riot | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 2011 — цяпер |
Адкуль | Масква, Расея |
Мова | расейская |
Жанр(ы) | Oi!, гардкор-панк |
Удзельнікі | Вядомыя па пэсўданімах, якія часта зьмяняюцца[1] |
Узнагароды і прэміі | |
Старонка гурту ў LiveJournal |
Close
Гурт створаны ў жніўні 2011 году і складаецца зь некалькіх удзельніц, якія выступаюць пад псэўданімамі. І на выступах, і пры размовах з прэсай удзельніцы гурту носяць вязаныя баляклявы і, нават у марознае надвор’е, лёгкія яркія сукенкі і каляровыя калготкі.