Ubuntu
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ubuntu (вымаўляецца Убу́нту)[2] — апэрацыйная сыстэма, заснаваная на Debian. Асноўным распрацоўшчыкам і спонсарам зьяўляецца кампанія Canonical Ltd.. У цяперашні час праект актыўна разьвіваецца й падтрымліваецца вольнай супольнасьцю. Ubuntu карыстаюцца прыкладна 20 мільёнаў карыстачоў[3] , што робіць яго адным з самых папулярных дыстрыбутываў Linux для настольных кампутараў[4]. Ён зьяўляецца 4-м у сьпісе самых папулярных АС для вэб-сэрвэраў[5] і яго папулярнасьць хутка расьце [6].
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. |
Ubuntu | |
Ubuntu 22.04 LTS Jammy Jellyfish | |
Распрацоўнік | |
---|---|
Марк Шатлворт | |
Выпускі | |
Сямейства АС | Лінукс |
Першы выпуск | 20 кастрычніка 2004 |
Апошні стабільны рэліз | 22.04 Jammy Jellyfish (21 красавіка 2022 г.; 2 гады таму[1]) |
Мовы | 55, у тым ліку беларуская |
Мовы праграмаваньня | C++, C, Unix shell, Python |
Тып ядра | Маналітнае (Ядро Лінукс) |
Стандартны інтэрфэйс | Unity, Gnome, KDE |
Вэб-сайт | https://ubuntu.com/ |
Бягучы стан | |
Актуальна |
Звычайна новыя вэрсіі дыстрыбутываў выходзяць кожныя паўгоду і падтрымліваюцца абнаўленьнямі бясьпекі на працягу паўтара году, а вэрсіі LTS[7], якія выходзяць раз у 2 гады, падтрымліваюцца на працягу 5 гадоў, як сэрвэрныя, так і варыянты для настольных кампутараў[8]. Пачынаючы з вэрсіі 12.04 падтрымка LTS-вэрсіяў працягваецца 5 гадоў незалежна ад вэрсіі, у адрозьненьне ад папярэдніх 3 гадоў для настольных вэрсіяў і 5 гадоў для сэрвэрных[9][10].
Ubuntu пастаўляецца з падборкай апраграмаваньня[11] для сэрвэраў і працоўных станцыяў. Яна ўсталёўваецца на настольныя кампутары з дапамогай LiveCD [12], LiveUSB або г.зв. тэкставага ўсталёўшчыка[13]. Існуюць вэрсіі для пашыраных архітэктураў працэсараў, такіх як i386, AMD64, ARM.