Альвара Набоа
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́львара Набо́а Панто́н (па-гішпанску. Álvaro Noboa Pontón; нарадзіўся 21 лістапада (1 лістапада ?) 1950, Гуаякіль) — эквадорскі прадпрымальнік, палітык правае кансэрватыўнае нэалібэральнае плыні, папуліст, кандыдат на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Эквадор на ўсеагульных прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году, а таксама ў 1998 і 2002 гадох. Самы багаты чалавек у Эквадоры. Лідэр папулісцкай партыі Нацыянальнага дзеяньня (Partido Renovador Institucional de Acción Nacional, PRIAN). Мяркуецца, што ён цалкам кантралюе групу кампаніяў Noboa, якую ён захапіў пасьля працяглай барацьбы са сваімі стрыечынымі братамі ў выніку сьмерці свайго бацькі, бананавага караля і мільярдэра, ў 1993[1] годзе. Заснаваў фундацыю «За новы гуманізм»[2] (па-гішпанску. Cruzada Nueva Humanidad), якая займаецца фінансаваньнем грамадзкіх праектаў.
Альвара Набоа | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
21 лістапада 1950 (73 гады) Гуаякіль, Эквадор |
Партыя: | |
Сужэнец: | Anabella Azin[d] |
Дзеці: | Даніэль Набоа[d] |
Бацька: | Luis Noboa Naranjo[d] |
Адукацыя: | San Jose La Salle Catholic School in Guayaquil, Institut Le Rosey in Switzerland, Guayaquil State University, American Management Association in New York |