Алімпік Марсэль
францускі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Алімпік» (па-француску: Olympique) — францускі футбольны клюб з гораду Марсэлю. Заснаваны ў 1899 годзе. 9-разовы чэмпіён Францыі і 10-разовы ўладальнік Кубка Францыі. Клюб большую частку сваёй гісторыі правёў у найвышэйшай лізе францускага чэмпіянату. У 1993 годзе клюб стаў першым і адзіным францускім клюбам, які перамагаў у Лізе чэмпіёнаў УЭФА. У 1994 годзе «Марсэль» былі паніжаны ў клясе з-за скандалу з дагаварнымі матчамі, у клюбу адабралі чэмпіёнскі тытул, але ён усё ж такі застаўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЭФА. У 2010 годзе «Марсэль» стаў чэмпіёнам Францыі зноў пад кіраўніцтвам былога капітана клюбу Дыд’е Дэшама.
Алімпік Марсэль | ||||||
Поўная назва | Olympique de Marseille | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1899 | |||||
Горад | Марсэль, Францыя | |||||
Стадыён |
Вэлядром Умяшчальнасьць: 67 394 | |||||
Прэзыдэнт | Паблё Лянгорыя[d] | |||||
Кіраўнік | Фрэнк Макорт[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | |||||
· 2022—2023 | 3 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Хатні стадыён «Марсэлю» «Стад Вэлядром» мае ўмяшчальнасьць у 67 394 чалавекі, ён разьмешчаны ў паўднёвай частцы гораду. На гэтым стадыёне «Марсэль» гуляе з 1937 году[1]. «Стад Вэлядром» славіцца сваёй ажыўленай атмасфэрай. У клюбу маецца вялікая колькасьць заўзятараў, то бок клюб рэгулярна мае ў сярэднім самы высокі паказчык наведвальнасьці матчаў. Гэтак сярэдняя наведвальнасьць хатніх матчаў «Марсэлю» за сэзон 2008—2009 гадоў склала 52 276 чалавек, што было самым высокім паказчыкам у Лізе 1[2].
«Марсэль» традыцыйна гуляў у белых кашулях і шортах зь сінімі шкарпэткамі да 1986 году. З 1986 году «Марсэль» гуляў зь белымі футболкамі, белымі шортамі й белымі шкарпэткамі, а сіні колер стаў больш сьвятлейшым за кошт маркетынгу Adidas. Цяперашняя эмблема клюбу была прынята ў 2004 годзе. Дэвіз клюбу гучыць як «Проста да мэты» (франц. Droit Au But), над эмблемай маецца залатая зорка, якая зьяўляецца сымбалем перамогі клюбу ў Лізе чэмпіёнаў. У 1997 годзе «Марсэль» быў набыты француска-швайцарскім бізнэсоўцам Рабэрам Люі-Дрэйфу.