Браціслава
сталіца Славаччыны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Брацісла́ва (зьвесткі) (па-славацку: Bratislava; па-славацку: Prešporok/Prešporek, па-нямецку: Pressburg, па-вугорску: Pozsony) — сталіца і найбуйнейшы горад Славаччыны. Разьмяшчаецца на паўднёвым захадзе краіны па абодвух берагах Дунаю. Мяжуючы з Аўстрыяй і Вугоршчынай, Браціслава зьяўляецца адзінай нацыянальнай сталіцай, якая гранічыць адразу зь дзьвюма незалежнымі дзяржавамі. Браціслава і Вена зьяўляюцца найбліжэйшымі адна да адной эўрапейскімі сталіцамі, адлегласьць між якімі складае менш за 60 км.
Браціслава | |||||
славац. Bratislava | |||||
Выгляд на Браціславу з Браціслаўскага граду | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 907 | ||||
Горад з: | 1291 | ||||
Былыя назвы: | Пожань, Прэсбург, Прэшпарак | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Браціслаўскі | ||||
Прыматар: | Матуш Валла[d] | ||||
Плошча: | 367,584 км² | ||||
Вышыня: | 134 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 471 061 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1281,51 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421 02 | ||||
Паштовы індэкс: | 8XX XX | ||||
Нумарны знак: | BA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°8′41″ пн. ш. 17°6′46″ у. д. | ||||
Браціслава | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.bratislava.sk/ |
Браціслава зьяўляецца культурным, палітычным і эканамічным цэнтрам Славаччыны. Тут знаходзяцца месцы паседжаньня славацкага прэзыдэнта, парлямэнту і ўраду. Сталіца ўтрымлівае некалькі ўнівэрсытэтаў, музэяў, тэатраў, галерэяў і іншых істотных культурных і адукацыйных адзінак[1]. Штаб-кватэры асноўных славацкіх фінансавых і бізнэс арганізацыяў таксама месьцяцца ў сталіцы.
На гістарычны лёс гораду, які працяглы час быў вядомы пад нямецкім імем Прэсбург, паўплывалі прадстаўнікі розных нацыянальнасьцяў і веравызнаньняў, накшталт аўстрыйцаў, чэхаў, немцаў, вугорцаў, славакаў і габрэяў[2]. Горад быў сталіцай Вугорскага каралеўства, часткай тэрыторыяў больш вялікай Габсбурскай манархіі[3], з 1536 па 1783 гады зьяўляўся домам для шматлікіх славацкіх, вугорскіх і нямецкіх гістарычных постацяў.